• 220136 , г. Минск, ул. Одинцова, 32
  • Тел./факс: (017) 377-40-81, 377-40-81
  • gymn13@minsk.edu.by

Архив объявлений

Шаноўныя настаўнiкi!

Шаноўныя настаўнiкi!

 

Мы, вучнi адзiнаццатага класа, вiншуем вас з Калядамi i Новым годам. Жадаем вам новых цудоўных iдэй, кар’ернага росту, працавiтых вучняў i шмат прыемных жыццёвых момантаў.


Асаблiва жадаем самага моцнага здароўя, бо яно, як нiколi, вельмi неабходна зараз. Мы б хацелi, каб вы былi заўсёды шчаслiвыя i часцей усмiхалiся. Дзякуем вам за тую адданую працу, якую вы выконвалi на працягу нашага школьнага жыцця. Мы вельмi задаволены тым, што менавiта вы былi нашымi настаўнiкамi: вучылi нас дабрынi, сумленнасцi, мiласэрнасцi, вучылi не баяцца выказваць свае асабiстыя думкi, трымацца свайго жыццёвага погляду. Вы былi з намi на працягу ўсяго нашага сталення, i ўсе памятаюць кожную вашу параду.

 

Хай наступны год прынясе яшчэ больш прыемных падзей i любовi. Вы, як нiхто, заслугоўваеце ўсяго самага найлепшага.

 

 

З павагай i любоўю,
вашыя адзiнаццацiкласнiкi

13-ай сталiчнай гімназіі